Усе навіны

«Рома» ў паўфінале ЛЕ згуляе з «Баерам», «Аталанта» – з «Марселем»

19 красавіка, 08:15

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты Лігі Еўропы 2023/24.

Імі сталі «Аталанта», «Рома», «Баер» і «Марсель».

«Аталанта» ў 1/4 фіналу прайшла «Ліверпуль» (3:0, 0:1), «Рома» – «Мілан» (1:0, 2:1), «Баер» – «Вэст Хэм» (2:0, 1:1), «Марсель» – «Бенфіку» (1:2, 1:0, 4:2 пасля пенальці).

«Рома» ў паўфінале згуляе з «Баерам», «Аталанта» – з «Марселем». Матчы пройдуць 2 і 9 траўня. Каманды, указаныя ў парах першымі, першую гульню правядуць дома.