Усе навіны

Нагельсман падоўжыў кантракт са зборнай Германіі да 2026 года

19 красавіка, 12:20

Юліян Нагельсман застаецца галоўным трэнерам зборнай Германіі пасля дамашняга чэмпіянату Еўропы.

Нямецкі трэнер працягнуў кантракт да 2026 года. То бок 36-гадовы Нагельсман застанецца на гэтай пасадзе да чэмпіянату свету ў ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Цяперашняя дамова па супрацоўніцтве разлічана да канца Еўра-2024.

Раней паведамлялася, што Юльян з'яўляецца галоўным фаварытам наўзамен Томаса Тухеля ў «Баварыі».