Усе навіны

Вільям Галас: «Саліба будзе цяжка патрапіць у стартавы склад зборнай Францыі, таму што ёсць Канатэ і Упамекана»

19 красавіка, 17:40

Былы гулец «Арсенала» Вільям Галас падзяліўся меркаваннем аб французскім абаронцы «кананіраў» Вільяме Саліба і яго магчымым трапленні ў стартавы склад зборнай Францыі.

«У Францыі шмат таленавітых маладых цэнтральных абаронцаў. Але заўсёды ўзнікае пытанне – хто з іх будзе стабільным? Хто з іх будзе гульцом асновы?

Нажаль, Вільяму Саліба цяжка патрапіць у стартавы склад, таму што ёсць Ібраіма Канатэ з «Ліверпуля» і Даё Упамекано з «Баварыі». Часам Саліба можа быць выдатным, але часам ён можа стаць катастрофай, бо ён нестабільны.

Вось чаму для Дзiдзье Дэшама вялікая праблема вызначыць таго, хто будзе першым нумарам у абароне, ці ягоным партнёрам на полі. У любой іншай зборнай Саліба, верагодна, лёгка пападаў бы ў старт, але з Францыяй усё па-іншаму.

Гэта вельмі цяжка для яго, асабліва таму, што ён быў такім паспяховым у апошнія гады. У нас ёсць выдатныя маладыя цэнтральныя абаронцы ў французскай камандзе, гэта дакладна», – сказаў Галлас.

У гэтым сезоне 23-гадовы французскі абаронца «Арсенала» згуляў 44 гульні ў складзе лонданцаў, забіў 2 галы і аддаў 1 асіст. Статыстыка іграка тут.