Усе навіны

Джэк Грыліш: «Сіці» купіў мяне за 100 млн фунтаў не для таго, каб я стаў Холандам»

20 красавіка, 14:22

Вінгер «Манчэстэр Сіці» Джэк Грыліш пракаментаваў крытыку за нізкую рэзультатыўнасць. «Дзіўна казаць пра галы і дзейсныя перадачы. «Ман Сіці» купіў мяне за 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, а я, думаю, не забіваў больш за 8 галоў за сезон. Гэта паказвае, што яны куплялі мяне не для таго, каб я стаў Эрлінгам Холандам - вар'ятам бамбардзірам. Відавочна, што я хачу забіваць больш. Хто б не хацеў забіваць больш? Мы футбалісты, і гэта самае лепшае, што можна зрабіць. Я думаю, што мой найлепшы вынік - восем галоў у Прэм'ер-лізе, таму я думаю, што «Сіці» ведаў, колькі я магу прапанаваць у іншых сферах. Цяпер усе так апантаныя статыстыкай. Мне важныя гульня і перамогі. Напрыклад, у мінулым сезоне я згуляў шмат матчаў, але, здаецца, забіў усяго 5 галоў і зрабіў 10 ці 11 асістаў. Гэта не вельмі шмат, але я адыграў такую вялікую ролю. У мяне былі выпадкі, калі я забіваў 8 галоў і рабіў 15 дзейсных перадач за сезон у «Астан Вілі», але я нічога не выйграў», – сказаў Грыліш. У гэтым сезоне 28-гадовы ангелец забіў 3 галы і зрабіў 3 асістам у 32 матчах за клуб.