Усе навіны

«Шахцёр» прайграў 3-і матч запар, розніца мячоў: 1:9

20 красавіка, 17:52

20 красавіка ў матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі «Шахцёр» саступіў «Арсеналу» (0:2). Для каманды Станіслава Суворава гэта трэцяе паражэнне запар. Розніца забітых і прапушчаных мячоў: 1-9.

Пры гэтым у сёлетнім сезоне ў «Шахцёра» толькі адна перамога – над «Віцебскам» (1:0) у 1-м туры. Гульня 2-га тура з «Іслаччу» завяршылася нулявой нічыёй.

У пасіве «Шахцёра» -16 ачкоў, каманда замыкае турнірную табліцу.

У 6-м туры салігорцы сустрэнуцца са «Слуцкам». Матч пройдзе 28 красавіка.