Усе навіны

Сілавікі затрымалі фаната «Дняпра»

22 красавіка, 11:13

Па даных «Медыязона. Беларусь», у Гродна сілавікі затрымалі фаната «Дняпра».

З ім выклалі «пакаянае» відэа. Выданне паведамляе, што знайшло старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Віталь Лазароўскі.

На відэа ён кажа, што хварэе за маскоўскі «Спартак» і магілёўскі «Днепр», і што затрыманы быў за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь у 20-м годзе і за «экстрэмісцкія» матэрыялы».

Па якім менавіта артыкуле затрыманы Лазароўскі і што з ім зараз – невядома.

Аўтары канала, набліжанага да сілавікоў, пішуць, што ён «замест абанемента на матчы любімых каманд атрымаў абанемент на 15 сутак у ІЧУ».