Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Шукураву «Нёман» не змог прапанаваць умовы, якія б яго задаволілі»

22 красавіка, 20:41

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра тое, чаму не ўдалося ўтрымаць Алімардона Шукурава, які ў выніку перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»

– Ён у прынцыпе не збіраўся заставацца ў Беларусі. З'ехаў у замежны клуб, які быў не супраць з ім заключыць кантракт. Мы на яго пазіцыю запрасілі гульцоў.

Ёсць пэўныя прадпісанні з боку [так званага] мінспорту, колькі футбалістаў могуць быць на стаўках у клубе. Калі ж ён вярнуўся ў Беларусь, мы яму ўжо не маглі прапанаваць умовы, якія б яго задаволілі. Іншых з-за заканадаўства, проста даць не маглі. Прапанаваныя іграка не задаволілі. Гэта нармальна, – сказаў Кавалевіч.