Усе навіны

Залескі пра нічыю з мінскім «Дынама»: «Няхай бы «Тарпеда-БелАЗ» лепш выйграў 4:3, 3:2 або 2:1 – абы была перамога»

23 красавіка, 15:34

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Аляксей Залескі прааналізаваў матч супраць мінскага «Дынама» (0:0) ў 5-м туры ЧБ.

– Думаю, даволі-такі цікавы матч атрымаўся – як для гледачоў, так і для абедзвюх каманд. Да перапынку ў нас было некалькі галявых момантаў, якія мусілі рэалізаваць. А затым футбол стаў ужо роўным. Скажу так: шкада, што не ўдалося выйграць.

– Наколькі заканамерная нічыя?

– Зараз, адразу па заканчэнні сустрэчы, не магу наўскідку ўспомніць вялікай вастрыні ў нашых варот. Тады як мы самі стварылі небяспечных момантаў дастаткова. Калі так, то, мусіць, былі бліжэй да перамогі. Аднак матч скончыўся ўнічыю – 0:0. Значыць, так і павінна было быць.

– Вы як абаронца напэўна ж задаволеныя тым, што правялі «сухі» матч?

– З аднаго боку, так. А з іншага боку, няхай бы мы лепш выйгралі 4:3, 3:2 або 2:1 – абы была перамога. А так, каманда не выйграла. А нам вельмі хацелася, каб была здабытая перамога.

– Цяперашні паядынак жа атрымаўся падобным на Суперкубак – і не толькі вынікам?

– Мабыць, так. Абодва супернікі хацелі выйграць і стараліся для гэтага па максімуме. Ніхто з нас не хацеў аказацца горш ні па колькасці галявых момантаў, ні па колькасці выйграных адзінаборстваў. Усе разумелі, што і «Тарпеда-БелАЗ», і мінскае «Дынама» – абедзве каманды, якім заўсёды патрэбныя толькі перамогі, – сказаў Залескі, – сказаў Залескі.