Усе навіны

Расійскі гулец «Арсенала» Пагостнаў: «Няхай у Беларусі ўзровень ніжэйшы, чым у РПЛ, але калі я буду гуляць, тут ёсць усё, што трэба для развіцця»

23 красавіка, 18:21

Расійскі абаронца дзяржынскага «Арсенала» Ягор Пагостнаў падзяліўся меркаваннем аб чэмпіянаце Беларусі. 20-гадовы футбаліст належыць маскоўскаму «Лакаматыву».

– Калі ты толькі трэніруешся і не гуляеш, як было ў маім выпадку ў папярэднія паўгода, у мяне была траўма, а потым я выпаў са складу, то гэта не дае развіцця. Гульнявая практыка абавязковая, праз гульні ты расцеш і прагрэсіруеш.

Няхай у Беларусі ўзровень ніжэйшы, чым у РПЛ, але калі я буду гуляць, то гэта тое, што трэба для развіцця. Тут сілавы чэмпіянат, высокія нападаючыя, шмат барацьбы, – сказаў Пагостнаў.