Усе навіны

Аляксандр Свірэпа: «Баркоўскаму два разы ў нос патрапілі падчас матчу са «Славіяй»

23 красавіка, 19:57

Гулец брэсцкага «Дынама» Аляксандр Свірэпа пасля матчу са «Славіяй» (1:1) распавёў падрабязнасці бойкі, якая ўзнікла пасля фінальнага свістка.

– А што ж у канцы адбылося? Чаму бойка ўзнікла?

– Не ведаю, не заўважыў. Гера [Герман Баркоўскі], напэўна, хацеў паціснуць руку, але так эмацыйна ўсё гэта зрабіў, што атрымалася зноў узварушэнне з Аляксеем Івановым. Геры два разы ў нос патрапілі падчас матчу, – сказаў Свірэпа.