Усе навіны

Самы дарагі гулец ЧБ Пагостнаў: «Мяне гэта не бянтэжыць. Гэта ўсяго толькі лічбы. На полі ўсё роўныя»

23 красавіка, 22:16
1

Расійскі абаронца дзяржынскага «Арсенала» Ягор Пагостнаў падзяліўся меркаваннем аб сваім статусе самага дорага футбаліста чэмпіянату Беларусі. Гулец належыць маскоўскаму «Лакаматыву». Па дадзеных партала Тransfermarkt, трансферны кошт Пагостнава – 1, 5 мільёна еўра.

– Вам усяго 20 гадоў, а вы ўжо самы дарагі гулец чэмпіянату. Вас гэта не бянтэжыць?

– Не, не бянтэжыць. Гэта ўсяго толькі лічбы. Я на іх нават не гляджу. Няхай будзе так. На полі ўсё роўна ўсё роўныя. Не кошт гуляе ў футбол, а пэўныя асобы. Усё пакажа футбольнае поле, –сказаў Пагостнаў.