Усе навіны

«Барселона» выставіць на трансфер палову складу - недатыкальнымі будуць толькі 5 гульцоў

24 красавіка, 18:11

«Барселона» вызначылася з курсам развіцця на наступныя сезоны і выбрала спіс гульцоў якіх не плануе прадаваць, паведамляе Sport.es. Кіраўніцтва «Барселоны» дакладна вызначыла курс на будучыню, праект будзе грунтавацца на маладых гульцах, якім будуць дапамагаць вопытныя футбалісты. Больш за палову каманды будуць выстаўлены на трансфер. Некаторыя гульцы будуць недатыкальнымі ў летняе трансфернае акно, а менавіта: Паў Кубарсі, Ламін Ямаль, Гаві, Пэдры, а таксама Мікаіль Фае, які пакуль не згуляў ніводнага матча за асноўную каманду «Барселоны». З імі спрабуюць заключыць доўгатэрміновыя кантракты. Клуб вядзе актыўныя перамовы з Пэдры і Кубарсі па працягу кантрактаў. Перамовы з Гаві ідуць больш павольна з-за яго траўмы калена. «Барселона» дала зразумець іспанцу, што гатова прадоўжыць яго кантракт, які заканчваецца ў 2026 годзе. Малады паўабаронца ўдзячны за давер, які яму выказалі, нягледзячы на тое, што ён прапусціў увесь сезон з-за траўмы. З Ямалем ужо падпісалі дамову да 2030 года, якая будзе абнародаваная, калі яму споўніцца 18 гадоў. Зарплату Файе падвысяць і дадуць кантракт з першай камандай. Стаўка на цэнтральнага абаронцу з дубля стратэгічная, у клубе перакананыя, што ён стане вельмі каштоўным актывам у бліжэйшыя гады. «Барселона» займае 2-е месца ў чэмпіянаце Іспаніі. Наступны матч каманда Хаві правядзе супраць «Валенсіі» 29 красавіка.