Усе навіны

«Монца» просіць за Ды Грэгорыа 20 млн еўра – галкіперам цікавіцца «Ювентус»

25 красавіка, 11:59

Учора, 24 красавіка, адбылася сустрэча паміж Крысціяна Джунталі і Адрыяна Галіяні, спартовымі дырэктарамі «Ювентуса» і «Монцы» адпаведна.

Паводле інфармацыі Нікола Скіры, турынцы зацікаўлены ў 26-гадовым галкіперы Мікеле Ды Грэгорыа з прыцэлам на наступны сезон.

«Монца» просіць за італьянца 20 мільёнаў еўра, але можа пагадзіцца і на 15 млн + бонусы або гулец.

Нагадаем, раней была інфармацыя, што запасны брамнік «старой сіньёры» Матэа Пярын можа летам сысці, а асноўны Войцех Шчэнсны да гэтага часу не ўзгадніў з клубам новы кантракт.

Ды Грэгарыа ў гэтым сезоне прапусціў 32 галы ў 31 матчы (12 – на нуль).

За «Монцу» ён выступае з лета 2020 года. Спачатку гуляў на правах арэнды (2020-2022), а затым быў выкуплены ў «Інтэра» за 4 млн еўра.

Падрабязная статыстыка – тут.