Усе навіны

Матч другой лігі паміж «Крумкачамі» і дублем «Мінска» можа не адбыцца (Football.by)

26 красавіка, 22:11

Матч першага тура другой лігі, у якім «Крумкачы» павінны згуляць з «Мінскам-2», хутчэй за ўсё, не адбудзецца, паведамляе Football.by.

Дубль «Мінска» не плануе стартаваць у Д3 у бліжэйшыя выхадныя.

Матч запланаваны на нядзелю, 28 красавіка, і павінен пачацца на сталічным стадыёне РЦАП-БДУ ў 15:00.

У выпадку няяўкі «Мінску-2» будзе залічана тэхнічнае паражэнне. На працягу сезона, згодна з рэгламентам, няяўка ў кожнай з каманд можа быць дзве, а пасля трэцяй яна выключаецца са спаборніцтваў.