Усе навіны

Гулец «Арсенала» Пятрэнка: «Арандаваныя ў «Лакаматыва» гульцы больш заматываваныя. Добра, што ім далі шанц у іншай краіне»

29 красавіка, 10:17

Форвард «Арсенала» Арцём Пятрэнка падзяліўся меркаваннем аб арандаваных у маскоўскага «Лакаматыва» футбалістах. У складзе каманды выступаюць Ягор Пагостнаў, Вадзім Аруцюнян, Дзмітрый Радзікоўскі і Даніла Гадзяеў.

– Гэта добрая практыка, што хлопцам далі шанц паказаць сябе ў іншай камандзе, іншым чэмпіянаце, іншай краіне. Упэўнены, тут яны больш заматываваныя і маюць усе шанцы вярнуцца больш дасведчанымі і моцнымі каб працягнуць гуляць за маскоўскі «Лакаматыў», – сказаў Пятрэнка.