Усе навіны

Карла Анчалоці: «Чуамені заўтра выйдзе ў старце, але дзе – я не ведаю»

29 красавіка, 21:58

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся чаканнямі ад матчу 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі».

«Прабачце, я забыўся нямецкую (смяецца). Але Мюнхен – выдатнае месца для жыцця. І «Рэал», і «Баварыя» вельмі моцныя, маюць вельмі хуткіх гульцоў. Абедзве каманды могуць гуляць па-рознаму, прымяняць розныя сістэмы. Чуамені не прайграе, калі гуляе ў старце? Але мы тут, хаця ён не выходзіў у апошняй гульні супраць «Сіці». Чуамені заўтра выйдзе ў старце, але дзе – я не ведаю.

Бернарду Сілва сказаў, што мы дзіўная каманда? Я не ведаю. Гісторыя мае вялікае значэнне ў гэтым спаборніцтве. Мне няма чаго сказаць Бернарду. Гэта футбол. Томас Тухель – вельмі добры трэнер. Я стаўлюся да яго з вялікай павагай.

Заўтра не будзе сюрпрызаў. Мы павінны добра бараніцца і пазбягаць контратак. Мы павінны правесці дасканалую гульню. Размова аб рэваншы не ідзе. Мне ўдалося трэніраваць «Баварыю». Я мог застацца даўжэй, але ў мяне вельмі добрыя ўспаміны пра мой час тут», – сказаў Анчалоці.

Матч «Баварыя» – «Рэал» адбудзецца ў Мюнхене 30 красавіка. Пачатак а 22.00.