Усе навіны

Кавалевіч пра перамогу над «Шахцёрам»: «Нёману» патрэбна была перамога – мы яе дамагліся»

3 траўня, 09:43

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падвёў вынікі пераможнага матчу супраць салігорскага «Шахцёра» (1:0).

– Нам патрэбна была перамога – мы яе дамагліся. Будзем рыхтавацца да гульні з мінскім «Дынама».

– Адразу чатыры замены ў стартавым складзе ў параўнанні з папярэднім матчам. Гэта вы ўжо да «Дынама» рыхтаваліся, адпачывалі?

– Ну тут сукупнасць розных прычын: і адпачыць далі, і да «Дынама» рыхтаваліся, і хацелі паглядзець на іншых. У нас 24 палявых гульца, людзі прыйшлі ў каманду, каб яе ўзмацніць. Мы не тое, што рызыкавалі, а далі магчымасць. Зыходзячы з трэніровачнага працэсу, нейкіх тактычных меркаванняў паставілі такі склад. З «Дынама» будзе іншы.

– Выйшла звыклая па мінулым сезоне пара цэнтральных абаронцаў: Садаўнічы і Пархоменка. Ці будзем мы далей назіраць гэта?

– Час пакажа. Лаўрык добра выглядае, да яго менш за ўсё прэтэнзій. Справа ў тым, што ён атрымаў траўму ў гульні з «Іслаччу», і мы вырашылі проста ім не рызыкаваць, таму ён нават не распранаўся. Ёсць час да восьмага чысла, каб падумаць, як выйсці з сітуацыі, як вырашыць яе

– Ці цалкам аднавіліся казлоў і Гвет? Гвет сёння быў заменены...

– Гвет спазмаваўся. Ён папрасіў замену, а Казлоў – сурʼёзны хлопец, таму калі нават баліць, то маўчыць. Таму я нават не ведаю, аднавіўся ён ці не. Ён маўчыць, ён незаменны. Ёсць, разумееце, тыя, каго можна замяніць, а казлоў – гэта мозг каманды, які ўсё цэментуе, – падсумаваў рулявы гродзенцаў, – сказаў Кавалевіч.