Усе навіны

Дырэктар «Віцебска» Вайцюхоўскі: «З моцнымі камандамі, якія граюць першым нумарам, нам выступаць прасцей»

3 траўня, 19:24

Дырэктар «Віцебска» Мікалай Вайцюхоўскі пракаментаваў выступ клуба ў бягучым сезоне ЧБ і распавёў пра фармаванне складу.

Нагадаем, пасля сямі тураў ЧБ на рахунку «Віцебска» тры перамогі, дзве нічыіх і дзве паразы. Каманда займае шостае месца ў табліцы з 11 баламі.

«Штодзённая карпатлівая праца дае свае вынікі. Падрыхтоўка да выступлення ў вышэйшай лізе пачалася яшчэ год таму. Большасць хлопцаў завіхаліся ў мінулым сезоне не толькі для выхаду ў вышэйшую лігу, але і закладвалі базу на гэты сезон, працавалі на перспектыву.

Мы ўзмацніліся вопытнымі хлопцамі, такімі як Мікіта Навумаў, Міхаіл Башылаў, Дзмітрый Гірс, і сённяшнія вынікі пацвярджаюць правільна выбраны вектар. Аднак з высновамі спяшацца не варта, пакуль мы толькі правялі некалькі ўдалых гульняў. Магчыма, скажу для кагосьці незразумелую рэч, але з моцнымі камандамі, якія гуляюць першым нумарам, нам гуляць прасцей.

У праведзеных гульнях мяне радуе, як каманда і галоўны трэнер спраўляліся са стратамі ў складзе. У нас з-за траўмаў на гэтым этапе выпалі – спачатку наш лідар Яўген Красноў, потым тры цэнтральныя абаронцы Вепа Жумаеў, Сямён Ягораў, Юрый Палавінкін, і потым дадаўся Арцём Скітаў. Ян Скібскі прызваны на тэрміновую службу.

За кошт унутраных рэзерваў каманда бязбольна прайшла гэты этап. Асабліва прыемна, што створаная ў нас Акадэмія пачала даваць свой плён, Яўген Новых і Максім Кунцэвіч, упершыню выйшаўшы на поле ў гульнях з мінскім «Дынама» і БАТЭ, выглядалі вельмі годна. Добра праявіў сябе ў дэбютных гульнях на пазіцыі цэнтральнага абаронцы Маглуар Эгедэг, хаця мы яго бралі як крайняга абаронцу», – адзначыў Вайцюхоўскі.