Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Калі хочаце гуляць у стылі «Аякса» – вам трэба гулец тыпу Фрэнкі дэ Ёнга»

5 траўня, 13:20

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг распавёў, што яму не хапае паўабаронцы тыпу Фрэнкі дэ Ёнга.

«Для таго каб гуляць пэўным чынам, патрэбны канкрэтныя гульцы.

Так, мы спрабавалі падпісаць Дэ Ёнга, але, нажаль, тады не змаглі гэтага зрабіць. Фрэнкі гуляў бы ў пары з Казэміра ў цэнтры паўабароны. Яны сапраўды былі б звязаныя і сапраўды дапаўнялі б адно аднаго.

Калі вы жадаеце гуляць у стылі «Аякса» – вам патрэбен гулец такога тыпу», – сказаў тэн Хагг.

54-гадовы трэнер працаваў з Фрэнкі з 2017 па 2019 гады. Разам з Тэн Гагам Дэ Ёнг стаў чэмпіёнам Эрэдывізі, пераможцам Кубка Нідэрландаў і даходзіў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў.