Усе навіны

Бароўскі пра траўму Булмагі: «Раз не дагуляў матч – значыць нешта сурʼёзнае»

9 траўня, 08:31

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі распавёў пра характар траўмы малдаўскага паўабаронцы Віку Булмагі. Нагадаем, што на 30-й хвіліне ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» 20-гадовы футбаліст быў заменены на Данііла Галяту.

– Віку Булмага атрымаў пашкоджанне. Можа, нешта вядома?

– Падвярнуў галенастоп, а ўжо потым лекары вызначаць, што са звязкамі. Натуральна, толькі УГД пакажа. Таму, раз не дагуляў матч – значыць нешта сурʼёзнае, таму што ў футболе калі атрымаў траўму, але дагуляў – значыць да наступнага паядынку павінен быць гатовы. Тым больш, гульня праз тры дні, так што тут трэба шукаць варыянт ратацыі, – сказаў Бароўскі.