Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» згуляе ў першым раўндзе Лігі канферэнцый, пераможца Кубка – у другім

9 траўня, 10:15

«Тарпеда-БелАЗ» прайграла ў паўфінале Кубка Беларусі «Іслачы» па суме двух матчаў (1:2), Такім чынам жодзінская каманда згуляе ў першым раўндзе Лігі канферэнцыі, таму як па выніках леташняга розыгрышу» аўтазаводцы» занялі трэцяе месца ў табліцы вышэйшай лігі.

У фінале Кубка Беларусі, які пройдзе 25 мая ў Жодзіне, сустрэнуцца гродзенскі «Нёман» і «Іслач». Каманда, якая прайграла, будзе выступаць таксама ў першым раўндзе Лігі канферэнцыі, пераможца Кубка – у другім.

Матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый стартуюць 11 ліпеня, у адказ – 18 ліпеня. Матчы другога кваліфікацыйнага раўнда – 25 ліпеня і 1 жніўня адпаведна.