Усе навіны

БАТЭ можа зарабіць на Банэ 350 тысяч долараў

9 траўня, 17:10
1

20-гадовы сенегальскі абаронца БАТЭ Сідзі Банэ блізкі да пераходу ў «Ланс» (Францыя, Д1).

Па інфармацыі Tribuna.com, барысаўскі клуб за трансфер можа атрымаць 350 тысяч долараў.

У гэтым сезоне футбаліст правёў 5 матчаў за БАТЭ, вынiковымі дзеяннямі не вызначыўся. Падрабязная статыстыка па спасылцы.

Пасля 32 тура чэмпіянату Францыі «Ланс» размяшчаецца на 6-м месцы ў турнірнай табліцы.