Усе навіны

Калачоў пра адменены гол «Тарпеда-БелАЗ»: «Любы можа паглядзець паўтор і пераканацца ў тым, што Лапцеў фаліў»

10 траўня, 15:16

Капітан «Іслачы» Ілля Калачоў пракаментаваў момант з адменай узяцця варот у матчы ў адказ 1/2 фіналу Кубка Беларусі супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:1). Агульны лік сустрэч – 2:1.

– Эпізод з незалічаным голам на 120 хвіліне прайшоў з вашым непасрэдным удзелам. Лапцеў фаліў?

– Так. Упэўнены ў гэтым. Любы можа паглядзець паўтор і ўпэўніцца ў гэтым. Пашанцавала, што арбітр глядзеў у мой бок, таму што я не зваліўся, не пачаў крычаць, як каманда суперніка. Добра, што суддзя ўбачыў гэты момант, – адзначыў Калачоў.