Усе навіны

35-гадовы Хайме Мата пакіне «Хетафэ» пасля 6 сезонаў у клубе

10 траўня, 17:05

Нападаючы «Хетафэ» Хайме Мата пакіне клуб пасля заканчэння сезона. Аб гэтым паведамляе Marca са спасылкай на Cadena Cope.

Яго кантракт з камандай заканчваецца 30 чэрвеня 2024-га і не будзе працягнуты, таму гулец стане вольным агентам.

Хайме правёў у клубе 6 сезонаў – выступае за яго з лета 2018-га. У гэтым сезоне ён вызначыўся 6 галамі і 2 асістамі ў 34 матчах за «Хетафе».

Статыстыка і трансферная гісторыя 35-гадовага форварда – тут.