Усе навіны

Гулжыгіт Алыкулаў: «Кавалевіч сказаў: «У «Нёмана» Ліга канферэнцый, барацьба за чэмпіёнства – прыязджай». І я стаў збірацца»

13 траўня, 11:32

Кыргызскі вінгер «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў распавёў пра падпісанне кантракта з клубам другі раз.

Нагадаем, «Нёман» у першы раз падпісаў гульца ў пачатку 2020-га, другі раз – у жніўні 2023-га.

– Ці былі іншыя варыянты і што паўплывала на рашэнне вярнуцца ў Гродна?

– Меліся добрыя з фінансавага пункту гледжання прапановы з Азіі. Але я хачу гуляць у Еўропе. За чэмпіянатам Беларусі сочаць скаўты. На маю думку, адсюль лягчэй з'ехаць у моцную еўрапейскую лігу, чым, дапусцім, з Казахстана. Гэта пацвярджае прыклад Марозава, які з «Дынама» перайшоў у партугальскі клуб. Або той жа Хусанаў з «Энергетыка-БДУ» атрымаў шанц у Францыі. А ў той момант, калі я выбіраў, усё вырашыў званок Кавалевіча. Літаральна пяць хвілін размовы з Ігарам Мікалаевічам і я ўжо пачаў збірацца ў Гродна. Ён сказаў: «У нас Ліга канферэнцый, барацьба за чэмпіёнства, так што прыязджай», – сказаў Алыкулаў.