Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «За апошнія пяць гадоў «МЮ», «Чэлсі» і «Арсенал» выдаткавалі столькі ж грошай, як мы, і не дасягнулі таго, што «Ман Сіці»

14 траўня, 18:14

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла лічыць, што поспех яго каманды не залежыць ад колькасці выдаткаваных грошай на трансферы.

«Некалькі гадоў таму людзі казалі, што «Ман Сіці» занадта лёгка. Не, насамрэч гэта складана. Калі б прычына была ў грошах, «Юнайтэд» павінен выйграць усе тытулы. Усё да аднаго. І «Чэлсі» павінен выйграць усе тытулы. І «Арсенал» павінен выйграць усе тытулы.

За апошнія пяць гадоў яны патрацілі столькі ж грошай, як мы. Яны павінны былі дасягнуць гэтага, але не дасягнулі.

Калі б усё зводзілася да грошай, «Жырона» не патрапіла б у Лігу чэмпіёнаў, а «Лестэр» не выйграў бы Прэм'ер-лігу некалькі гадоў таму.

Зноў апынуцца ў нашым цяперашнім становішчы было складана, і мы хочам перамагчы», – сказаў Гвардыёла.