Усе навіны

«Чэлсі» атрымае ад «Рэала» 5 млн фунтаў бонусаў за трансфер Азара, які завяршыў кар'еру мінулай восенню

15 траўня, 15:10

Паводле інфармацыі The Telegraph, умовы бонусаў, якія прапісаны ў дакументах па трансферы Эдэна Азара з «Чэлсі» ў «Рэал» у 2019 годзе застаюцца ў сіле, нягледзячы на сыход гульца з мадрыдскага клуба мінулым летам.

Як паведамляе крыніца, сума трансферу бельгійца склала 88 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў + каля 40 мільёнаў бонусамі. Нагадаем, што Азар завяршыў кар'еру ў кастрычніку мінулага года, а з «Рэала» сышоў, скасаваўшы кантракт па ўзаемнай згодзе бакоў, хаця пагадненне было разлічана да лета 2024 года.

Адзначаецца, што адным з пунктаў бонусаў у пагадненні аб трансферы Азара было тое, што «Чэлсі» будзе атрымліваць па 5 мільёнаў фунтаў за кожны выхад мадрыдцаў у фінал Лігі чэмпіёнаў. І нават нягледзячы на сыход Азара з клуба і завяршэнне карʼеры, гэты пункт усё роўна застаецца ў сіле да чэрвеня гэтага года.

Дзякуючы гэтай бонуснай умове «Чэлсі» ужо зарабіў 5 мільёнаў фунтаў у 2021 годзе і атрымае яшчэ адзін транш у гэтым годзе.

У фінале Лігі чэмпіёнаў «Рэал» згуляе з «Барусіяй» Дортмунд. Матч адбудзецца 1 чэрвеня.