«Ман Сіці» і асабіста Гвардыёла хочуць падпісаць трэнера «Рэала» па фізпадрыхтоўцы Пінтуса
«Манчэстэр Сіці» зацікаўлены ў запрашэнні трэнера па фізічнай падрыхтоўцы «Рэала» Антоніа Пінтуса, паведамляе Libertad Digital.
Паводле інфармацыі крыніцы, Пеп Гвардыёла разам са сваім штабам высока ацэньваюць навыкі 61-гадовага італьянца і абмяркоўваюць з кіраўніцтвам клуба падпісанне Пінтуса.
Адзначаецца, што «Манчэстэр Сіці» рыхтуе Пінтусу «неверагодную» прапанову.
Пінтус спецыялізуецца на прадухіленні траўмаў і перанапружанні, павышэнні цягавітасці і паляпшэнні працаздольнасці. Яго метады працы нават выклікалі цікавасць у адмыслоўцаў з NASA.
Пінтуса ў Рэал запрасіў Зінедзін Зідан, з якім яны пазнаёміліся яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў. З 2016 па 2019 ён працаваў у мадрыдскім клубе, два сезоны быў у «Інтэры», а затым вярнуўся ў «Рэал» у штаб Карла Анчалоці.
Нагадаем, што «Рэал» выбіў «Манчэстэр Сіці» з 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў і згуляе супраць «Барусіі» Дортмунд у фінале, які адбудзецца 1 чэрвеня.