Усе навіны

Кірыл Сідарэнка: «Біёнчык для мяне топ-трэнер»

16 траўня, 14:31

Беларускі нападнік «Мурас Юнайтэд» распавёў пра прычыны сыходу з «Славіі» ў зімовае трансфернае акно.

– Пакінутая вамі «Славія» – адзін у лідараў чэмпіянату Беларусі. Не шкадуеце пра расставанне?

– Калі сыходзіў з Мазыра, з усімі былі выдатныя адносіны. Але ж ніхто не ведае, хто і як пачне сезон. Гляджу матчы «Славіі», з хлопцамі дагэтуль маем зносіны. Магу толькі пажадаць ім перамог і ўдачы!

– Галоўныя фактары поспеху палешукоў?

– Перш за ўсё гэта каласальная штодзённая трэнерская праца. Усё робіцца, каб хлопцы развіваліся і прагрэсавалі. Ну і, вядома, вельмі важна наяўнасць дружнага калектыву.

– Іван Біёнчык – топ-трэнер?

– Для мяне – дакладна. Мы шмат размаўлялі, ён даў мне шанец пасля этапу карʼеры ў брэсцкім «Дынама». Толькі ўдзячны яму за гэта. Рады, што ўдалося папрацаваць з такім трэнерам, – сказаў Сідарэнка.