Усе навіны

«Сіці» прадставіў форму на сезон 2024/25 – на ўнутраным баку тэлефонны код Манчэстэра

16 траўня, 15:30

«Манчэстэр Сіці» разам з Puma паказаў новую форму на сезон 2024/25.

Хатняя футболка выканана ў традыцыйным светла-блакітным колеры з арнаментам на рукавах і каўняры.

На ўнутраным боку каўняра ёсць лічбы 0161 – тэлефонны код Манчэстэра.

«Манчэстэрскі 0161 – гэта больш, чым тэлефонны код. Вы ўбачыце яго напісаным на ліхтарных слупах, надрукаваных на футболках і нават татуіраваных на людзях.

Гэта адчуванне таго, што такое быць манкуніянцам – адчуванне лакацыі, нягледзячы на тое, дзе ты знаходзішся», – напісана ў анонсе.