Усе навіны

Палмер – найлепшы малады гулец сезону АПЛ

17 траўня, 23:19

Паўабаронца «Чэлсі» Коўл Палмер прызнаны найлепшым маладым гульцом сезона АПЛ 2023/24.

Гэтая ўзнагарода ўручаецца найлепшаму гульцу, якому на пачатку сезона было да 23 гадоў.

Таксама на прыз прэтэндавалі Філіп Фодэн і Эрлінг Холанд з «Манчэстэр Сіці», Аляксандэр Ісак з «Ньюкасла», Кобі Майну з «Манчэстэр Юнайтэд», Букайо Сака і Вільям Саліба з «Арсенала» і Дзясціні Удоджы з «Тотэнхэма».

22-гадовы ангелец ужо забіў 22 галы і зрабіў 10 асістаў у 33 матчах сезона АПЛ. Падрабязная статыстыка – тут.