Усе навіны

Івуарыйскі абаронца БАТЭ Афі: «Беларусь для мяне як другі дом»

18 траўня, 13:31

Івуарыйскі абаронца БАТЭ Ян Афі расказаў аб сваім вяртанні ў Беларусь.

— Пасля этапу кар'еры ў Фінляндыі вас запрасілі ў БАТЭ. Наколькі доўга разважалі над прапановай? Ці былі іншыя варыянты?

Пасля Фінляндыі былі і іншыя варыянты. Але, як кажуць, гэта будучыня, ніколі не ведаеш, што адбудзецца заўтра. Але калі БАТЭ патэлефанаваў мне, гэта быў цікавы выбар, я задумаўся. І улічваючы, што я працаваў з трэнерам Уладзімірам Нявінскім я пагадзіўся на пераход. Менавіта гэта заахвоціла мяне прыехаць, улічваючы, што я ўжо ведаў яго.

Усё ў парадку, я прывык, як кажуць, Беларусь для мяне як другі дом. Цяпер усё добра, усё спакойна, я ведаю ўзровень чэмпіянату, я даўно тут, так што ўсё ў парадку, – сказаў Афі.

Раней 28-гадовы гулец выступаў у складзе «Тарпеда-БелАЗ», брэсцкага «Дынама» і «Гомеля».