Усе навіны

Кірыл Пячэнін: «На спарынг зборных Беларусі і Расіі павінна прыйсці шмат заўзятараў. Усе пытаюцца, просяць квіткі»

18 траўня, 17:44

Абаронца зборнай Беларусі Кірыл Пячэнін падзяліўся меркаваннем аб таварыскім матчы супраць каманды Расіі. Паядынак пройдзе 7 чэрвеня, сустрэча запланавана на стадыёне «Дынама» ў Мінску.

– Зусім хутка матч зборных Беларусь Расія. Што ты можаш сказаць па гэтай гульні?

– Вельмі цікавы матч будзе. Шмат заўзятараў павінна прыйсці. Усе пытаюцца, просяць квіткі – сябры, знаёмыя, сваякі, – сказаў Пячэнін.