Усе навіны

Альберт Рыбак: «Дняпро» даставіў шмат непрыемнасцяў «Нафтану»

18 траўня, 20:13

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак падвёў вынік матчу супраць «Дняпра» (2:1) у 9-м туры ЧБ.

– Парадаваліся перамозе і падзякавалі хлопцам і балельшчыкам. Вынік, сапраўды, парадаваў тут усіх і гэта доўгачаканая перамога, і прыемная.

Вялікі дзякуй рабятам за тую працу, якую яны прарабілі ў няпростых умовах з няпростым супернікам, які таксама даставіў шмат непрыемнасцяў нам, стварыўшы галявыя моманты, – сказаў Рыбак.