Усе навіны

«Баер» ні разу не прайграў за ўвесь сезон у Бундэслізе

18 траўня, 22:22

«Баер» перамог «Аўгсбург» (2:1) у апошнім, 34-м туры чэмпіянату Германіі.

Каманда набрала 90 ачкоў і стала чэмпіёнам. За ўвесь сезон клуб з Леверкузена ні разу не прайграў – 28 перамог і 6 нічыіх. Ён стаў першым, хто прайшоў сезон у Бундэслізе без пройгрышу.

Таксама «Баер» давёў да 51 матча сваю серыю без параз ва ўсіх турнірах. Каманда яшчэ згуляе з «Кайзерслаўтэрнам» у фінале Кубка Германіі і з «Аталантай» у фінале Лігі Еўропы.

Поўная табліца Бундэслігі тут.