Усе навіны

Крышціяну Раналду: «Арсенал» не выйграе чэмпіянат»

19 траўня, 11:45

Форвард «Аль-Насра» Крышціяну Раналду не верыць, што «Арсенал» стане чэмпіёнам.

39-гадовы партугалец сказаў гэта ў размове з прамоўтарам і заўзятарам лонданскага клуба Фрэнкам Уорэнам перад боем, у якім абсалютны чэмпіён свету Аляксандр Усік (22-0, 14 КО) атрымаў перамогу над Тайсанам Ф'юры (34-1-1, 24 КО).

«Мы ўсё яшчэ чакаем цябе ў «Арсенале», – сказаў Уорэн.

«Яны не выйграюць чэмпіянат, о божа», – пажартаваў у адказ Раналду.

Каб стаць чэмпіёнам у гэтым сезоне, «Арсеналу» трэба 19 траўня перамагчы «Эвертан», а «Манчэстэр Сіці» пры гэтым павінен страціць ачкі ў матчы з «Вэст Хэмам».