Усе навіны

Гулец «Віцебску» Варданян: «Прапанавалі стаць гульцом зборнай Арменіі. Але хачу выступаць за Беларусь. Няхай нават і Арменія цяпер каціруецца вышэй»

19 траўня, 15:17

20-гадовы беларускі форвард «Віцебску» Карэн Варданян распавёў пра армянскія карані.

– Адкуль вашыя армянскія карані?

– Яны па бацькоўскай лініі. А мама беларуска. Я жыў і рос толькі з ёй адной. З бацькам наогул не маю зносіны, толькі з дзядулем. Ён з горада Кіравакан, які зараз называецца Ванадзор. Там яшчэ была каманда «Лоры», якая пару гадоў таму знялася з чэмпіянату. А так, мне каля года таму прапаноўвалі стаць гульцом моладзевай зборнай Арменіі. Але хачу быць гульцом зборнай Беларусі.

– Выходзіць, ужо дарослай?

– Так. Мне зараз пакуль яшчэ толькі 20 гадоў. Дык чаму б і не? Думаю, два-тры гады на гэта ёсць. Буду старацца і рабіць для гэтага ўсё. Няхай нават і зборная Арменіі цяпер каціруецца вышэй, чым зборная Беларусі. Я тут нарадзіўся і вырас. У мяне, бачыце, нават армянскага акцэнту няма, – сказаў Варданян.