Усе навіны

Паўабаронца «Віцебску» Ткачэнка: «Нас не задавальняла нічыя, а тым больш паражэнне»

19 траўня, 18:03

Паўабаронца «Віцебска» Вадзім Ткачэнка падвёў вынікі валявой перамогі над «Мінскам» (2:1) у 9-м туры вышэйшай лігі

– Нашу каманду не задавальняла нічыя, а ўжо тым больш і параза. Было ясна, што гульня раскрыецца, таму што ў «Мінску» гуляюць маладыя хлопцы. Быў досыць яркі матч, дзе была і перакладзіна, і шмат кутніх, і досыць барацьбы. Мы правялі не самы лепшы матч па якасці, але галоўнае, што забралі 3 ачкі. Рухаемся далей.

– Першы тайм правялі не самым найлепшым чынам. Пра што была размова ў распранальні?

– Пра што была размова ў перапынку я не ведаю, бо размінаўся на полі і выйшаў толькі на другі тайм.

– Наколькі складана было выходзіць на замену па такой гульні?

– Калі шчыра, то ў гэтым матчы было выходзіць на замену не вельмі складана. Думаў, што будзе цяжэй.

– За кошт чаго камандзе ўдалося перавярнуць гульню і атрымаць валявую перамогу?

– Маё меркаванне такое, што выйгралі мы за кошт свайго характару. У гэтай гульні мы праявілі валявыя якасці, чаго нам не хапіла са «Смаргонню». Каманда не апусціла рукі, забіла ды гола і выйграла ў матчы, – сказаў Ткачэнка.