Усе навіны

Клоп праспяваў «Арнэ Слот» на «Энфілдзе» пасля апошняга матчу ў «Ліверпулі»

19 траўня, 21:51

Юрген Клоп, які афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Ліверпуля», падчас развітання з фанатамі праспяваў імя, верагодна, наступнага трэнера каманды.

Заўзятары прысвяцілі Клопу песню, а ён у сваю чаргу замяніў словы на «Арне Слот».

Нагадаем, што Арнэ Слот з'яўляецца галоўным прэтэндэнтам на пасаду трэнера Ліверпуля, але ў клубе афіцыйна не аб'яўлялі пра прызначэнне нідэрландца.

У апошнім матчы Клопа «Ліверпуль» адолеў «Вулверхэмптан» – 2:0.