Усе навіны

Маеўскі згуляў за «Цэле» ў апошнім матчы сезона

19 траўня, 22:47

18 мая ў матчы заключнага тура чэмпіянату Славеніі «Цэле» на выездзе згуляў унічыю з «Радомле» (1:1).

Экс-паўабаронца зборнай Беларусі Іван Маеўскі зʼявіўся на полі ў складзе гасцей на 79-й хвіліне.

Нагадаем, што Маеўскі ўваходзіць у трэнерскі штаб «Цэле».