Tribuna/Футбол/Блогі/«Ман Сіці» абгуляў «Арсенал» у пакуль галоўным матчы сезона АПЛ – дапамаглі тры памылкі і рыкашэт

«Ман Сіці» абгуляў «Арсенал» у пакуль галоўным матчы сезона АПЛ – дапамаглі тры памылкі і рыкашэт

У табліцы новы лідар.

16 лютага 2023, 07:51
«Ман Сіці» абгуляў «Арсенал» у пакуль галоўным матчы сезона АПЛ – дапамаглі тры памылкі і рыкашэт

«Арсенал» прымаў «Ман Сіці» ў перанесеным матчы 12-га тура АПЛ, які павінны былі згуляць яшчэ восенню, але праз смерць каралевы Лізаветы II давялося адкласці.

• Першыя нагоды для хвалявання ў заўзятараў «Арсенала» з'явіліся яшчэ на 17-й хвіліне. Ааран Рэмсдэйл атрымаў траўму ў барацьбе, але, на шчасце, змог працягнуць гульню.

• На 24-й хвіліне лік адкрыў «Ман Сіці»: Такехіра Таміясу заблытаўся ў камандах і аддаў асіст на Кевіна дэ Бруйне – 0:1.

• Але ўжо на 40-й хвіліне Эдэрсан вырашыў «аддзячыць» «Арсеналу»: вылецеў на Эдзі Нкетцію ва ўласнай штрафной, у мяч не згуляў, а вось нападаючага збіў.

Што цікава, у Эдэрсана ўжо была жоўтая за зацягванне часу – пашанцавала, што Энтані Тэйлар вырашыў не выдаляць галкіпера.

Букаё Сака з пенальці лік зраўняў – прабіў у кут, у які яму і паказваў Эдэрсан. 1:1.

• Што цікава, галы для абедзвюх каманд сталі адзінымі ўдарамі ў створ у першым тайме.

• На 57-й хвіліне Габрыэл парушыў у штрафной правілы, занадта груба збіўшы Холанда. Але пенальці не прызначылі – нарвежац апынуўся ў афсайдзе.

• На 67-й хвіліне ўкраінец Зінчанка ледзь не прывёз гол – прайграў барацьбу каля штрафной. Але Аарон Рэмсдэйл каманду выратаваў.

• А ўжо на 72-й на мяжы апошняй трэці мяч «Ман Сіці» падарыў Габрыэл. Пасля шэрагу перадач мяч апынуўся ў Джэка Грыліша – той, у тым ліку дзякуючы рыкашэту, не прамахнуўся – 1:2.

• Гэтага «гараджанам» было мала: «Арсенал» ізноў страціў мяч у фінальнай трэці. Гульцы «Сіці» правялі яшчэ адну вокамгненную атаку (Зінчанка падчас яе не даглядзеў за дэ Бруйнэ), а свой гол забіў Холанд – 1:3.

• Дзякуючы гэтаму выніку «Ман Сіці» нарэшце абышоў «Арсенал» у турнірнай табліцы – у абедзвюх каманд аднолькава ачкоў, але ў каманды Пепа лепшыя дадатковыя паказчыкі.

Зрэшты, варта адзначыць, што ў каманды Мікеля Артэты яшчэ ёсць матч у запасе.

• «Арсенал» не перамагае ўжо 4 матчы запар – апошні раз выйгравалі яшчэ 22 студзеня ў «МЮ».

Фота: REUTERS/David Klein, Matthew Childs

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты