Tribuna/Футбол/Блогі/Бальдэ з «Барсы» сказаў, што не любіць музыку Тэйлар Свіфт. Таму яе фанаты пазбавілі яго лідарства ў апытанні Golden Boy

Бальдэ з «Барсы» сказаў, што не любіць музыку Тэйлар Свіфт. Таму яе фанаты пазбавілі яго лідарства ў апытанні Golden Boy

Ён быў лідарам у галасаванні 💀🤯

8 верасня, 14:02
Бальдэ з «Барсы» сказаў, што не любіць музыку Тэйлар Свіфт. Таму яе фанаты пазбавілі яго лідарства ў апытанні Golden Boy

Нядаўна на сайце Tuttosport адбылося галасаванне сярод намінантаў на прэмію Golden Boy (яе заснавала менавіта гэтае італьянскае выданне). Амаль ушчыльную да дэдлайну там лідараваў Алекс Бальдэ з «Барселоны».

Але ж 5 верасня фанаты «Рэала» даведаліся, што яшчэ ў траўні той сказаў, што яму не падабаецца музыка амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт. Тады яны вырашылі навесці фанатаў Свіфт, каб тыя масава прагаласавалі за Джуда Белінгема – новаспечаную зорку «Рэала».

Вось паведамленне, якое разляцелася больш за ўсё (больш за 8 млн праглядаў) – літаральна ад акаўнта з Тоні Кроасам на аватарцы:

«Гэй, Свіфтыз! Мы не можам даць гэтаму юнаку Бальдэ выйграць узнагароду Golden Boy. Галасуйце за Джуда Белінгема тут»

Задача была выкананая на выдатна – Белінгем абышоў Бальдэ больш чым на 20%.

Колькасць галасоў за англічаніна вырасла ўдвая – як піша Tuttosport, да больш чым 520 тысяч галасоў.

Што цікава, фанаты «Баварыі» спрабавалі пасля гэтага падобным чынам перацягнуць галасы на карысць Джамала Мусіяле. Але паўторны заход дапамон набраць толькі больш за 2% галасоў.

А сам акаўнт, які і разагнаў галасаванне за Белінгема, раней таксама пісаў пра Тэйлар Свіфт – але выключна ў грэблівым кантэксце. Зваў яе музыку «жахлівай і невыноснай», а самую спявачку – «робатам».

Але як спатрэбіліся галасы за Джуда – хутка пераабуўся.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты