Tribuna/Футбол/Блогі/Якія ж розныя віншаванні з ДН ад «Нёмана»: чыноўніку пажадалі ўсяго і закрылі каментарыі, гульцу пажаданні пісалі заўзятары

Якія ж розныя віншаванні з ДН ад «Нёмана»: чыноўніку пажадалі ўсяго і закрылі каментарыі, гульцу пажаданні пісалі заўзятары

Кантраст.

9 студзеня, 12:33
Якія ж розныя віншаванні з ДН ад «Нёмана»: чыноўніку пажадалі ўсяго і закрылі каментарыі, гульцу пажаданні пісалі заўзятары

8 студзеня свой 51-ы дзень нараджэння святкаваў старшыня рэжымнага выканкама па Гродне Уладзімір Каранік. З гэтай нагоды ўжо традыцыйна сацыяльныя сеткі футбольнага «Нёмана» выклалі віншавальныя посты і таксама традыцыйна зачынілі каментарыі. І гэта не дзіўна. Шмат хто памятае, як у 20-м годзе ва ўгоду рэжыму чыноўнік не ўвёў абмежаванні з-за пандэміі, якая бушавала ў Беларусі. А яшчэ ва ўмовах недахопу абсталявання ў бальніцах для барацьбы з каронавірусам, ён запэўніваў, што медыкі забяспечаны ўсім неабходным. Ну і гэты ж чынуша ў 2020-м адмаўляў гвалт з боку сілавікоў, а на патрабаванне медыкаў атрымаць доступ да пацярпелых, проста ўцёк ад незадаволеных.

З такім паслужным спісам чакаць цёплых слоў сапраўды не трэба. Таму рабіць пажаданні тут прэрагатыва толькі прэс-службы. Вось скрын з «Вконтакте», дзе няма магчымасці каментаваць і лайкаў менш чым на астатніх публікацыях у групе:

А вось пост у інстаграме. Магчымасці каментаваць таксама няма:

Магчымасць падзяліцца меркаваннем ёсць у тэлеграме «Нёмана», але каментарыў там няма. Затое ёсць рэакцыі па якіх зразумела, што лукашэнаўскі чыноўнік падабаецца далёка не ўсім:

Цікава, што за дзень да гэтага свой 21-ы дзень нараджэння святкаваў абаронца «Нёмана» Ягор Пархоменка. Калі параўноўваць з віншавальным пастом Караніка, то тут прэс-служба паскупілася на цёплыя словы, але затое пакінула адчыненымі каментарыі. Ва «Вконтакте» Ягора павіншавалі некалькі заўзятараў:

У інстаграме віншаванняў не было, але па лайках, па стане на раніцу 9 студзеня, Пархоменка абышоў чыноўніка (287:229):

У тэлеграме клуба проста велізарная перавага на баку гульца па пазітыўных рэакцыях:

У каментарыях было некалькі віншаванняў ад заўзятараў (ну і прывітанне ад хейтэра гродзенцаў):

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты