Tribuna/Футбол/Блогі/У новага канкурэнта Шыкаўкі вядомае iмя – з-за гэтага гульца аднойчы прэзентаваў галоўны бандыт Галiвуда

У новага канкурэнта Шыкаўкі вядомае iмя – з-за гэтага гульца аднойчы прэзентаваў галоўны бандыт Галiвуда

Польская «Карона» таксама скарысталася момантам.

21 студзеня, 12:36
У новага канкурэнта Шыкаўкі вядомае iмя – з-за гэтага гульца аднойчы прэзентаваў галоўны бандыт Галiвуда

Ілля Шкурын яскрава выступае ў Польшчы, але гэта не адзіны беларускі форвард у Экстракласе. Ёсць i Яўген Шыкаўка, які ў гэтым сезоне згуляў за «Карону» ва ўсіх 18 матчах чэмпіянату (у 13 выходзіў у старце). Футбалiст забіў два мячы і аддаў адну галявую перадачу – не самыя вялiкiя лічбы для пазiцыi. Але, па-першае, «Карона» ў цэлым адзначылася толькi 19 галамi (менш толькi ў двух каманд) – з гэтым набрала ўсяго 18 ачкоў і iдзе ў зоне вылету. Па-другое, у мiнулым сезоне Шыкаўка да зімовай паўзы ўвогуле не забiваў, а пасля запiсаў на свой рахунак 6 мячоў.

Але ж «Карона» ўсё ж вырашыла падпiсаць для Шыкаўкi канкурэнта – i знайшла яго за акiянам. Навiчком клуба з Кельцаў стаў 25-гадовы мексiканскi нападаючы Данiэль Трэха, якога звычайна пазначаюць проста як Дэнi Трэха. Гулец вырас у ЗША, прайшоў там сiстэму студэнцкага спорту i ў 2021-м выйшаў на драфт мясцовай футбольнай лiгi МЛС. Там яго пад 14-м нумарам выбраў «Лос-Анджэлес».

Але для каманды гэта была ўжо не первая сувязь з чалавекам па iменi Дэнi Трэха. Так жа клiчуць i даўняга заўзятара клуба – вядомага галiвудскага акцёра, якi праславiўся ролямi бандытаў i ўвогуле розных злачынцаў ды адмоўных персанажаў. У кiно Трэха трапiў выпадкова ва ўзросце больш за 40 гадоў – юнацтва i маладосць у яго былi звязаныя з поспехамi ў боксе, але ўсё больш з разбоямi i наркагандлем, 11 гадоў будучы акцёр правёў за кратамi. Але потым здолеў завязаць з наркотыкамi i стаў дапамагаць з гэтым iншым – у гэтай якасцi i прыйшоў упершыню ў Галiвуд. А там спачатку папрасiлi адыграць зэка ў масоўцы, потым праз харызму прапанавалi ўжо эпiзадычную ролю – i так дарос да важных.

Сапраўдную вядомасць Трэха прынеслi ролi ў фiльмах Роберта Радрыгеса – асаблiва персанажа з мянушкай «Мачэтэ» ў франшызе «Дзецi шпiёнаў». Ён выйшаў такiм каларытным, што ў 2010-х атрымаў ад Радрыгеса асабiстыя фiльмы – «Мачэтэ» i «Мачэтэ забiвае». Пасля гэтага Трэха толькi ўзмацнiў сваю рэпутацыю «галоўнага бандыта» Галiвуда.

Калi ў «Лос-Анджэлес» трапiў футбалiст Дэнi Трэха, прэс-служба клуба спрацавала аператыўна. Ужо праз пару гадзін у сацсетках клуба апублiкавалi зварот акцёра да маладога нападаючага.

«Цяпер усе мае фанаты – і твае фанаты таксама. Сардэчна запрашаем у склад чорна-залатых. Дэні Трэха – крутыя!», – сказаў тады «Мачэтэ».

Футбаліст адказаў: «Абяцаю секчы абаронцаў, як мачэтэ». А потым i сустрэўся з цёзкай у рамках сваёй прэзентацыi.

Праўда, «секчы абаронцаў» у «Лос-Анджэлесе» ў Трэха-гульца не выйшла. На поле нападаючы зʼявіўся ўсяго тры разы на 42 хвіліны ў суме – каманда тым часам стала пераможцам рэгулярнага чэмпіянату і Кубка МЛС. Трэха ж атрымлiваў практыку ў фарм-клубе «Лас-Вегас Лайтс» у амерыканскім Д2, USL.

Пасля сезона-2022 Трэха расстаўся з сiстэмай «Лос-Анджэлеса» і перайшоў у «Фінікс Райзінг» з USL. У складзе гэтага клуба футбалiст паказаў сабе добра: у 37 матчах забiў 19 мячоў пры 9 асiстах, чым дапамог камандзе стаць пераможцам плэй-оф USL.

Форвард з такой статыстыкай спатрэбiўся «Кароне», якая падпicала форварда на 2,5 гады. I пры прэзентацыi таксама скарысталася тым, якое iмя у гульца, – прэс-служба скапiравала постар аднаго з фiльмаў Радрыгеса з Трэха-акцёрам, «Аднойчы ў Мексiцы», перарабiўшы на «Аднойчы ў Кельцах».

Выглядае, што ў Шыкаўкі зʼявіўся вельмі сурʼёзны канкурэнт за месца ў старце. А можа, наадварот – iдэальны напарнiк у атацы?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты