Tribuna/Футбол/Блогі/Марозаў – 6-ы беларус, які атрымаў картку ў FC 24. Трое ўжо пакінулі свае каманды

Марозаў – 6-ы беларус, які атрымаў картку ў FC 24. Трое ўжо пакінулі свае каманды

Расказваем, як можна пагуляць за іх.

11 лютага, 18:20
Марозаў – 6-ы беларус, які атрымаў картку ў FC 24. Трое ўжо пакінулі свае каманды

Цяперашняе міжсезонне атрымалася багатым на цікавыя трансферы з удзелам беларускіх футбалістаў. У Ізраілі кампанію Дзянісу Палякову ў «Хапаэле» з Хайфы склаў Анцілеўскі. У Расіі ў шчыльную да топ-10 трансфераў беларусаў па суме кампенсацыі наблізіўся Кірыл Капленка, перайшоўшы з «Арэнбурга» ў «Балтыку» за 1.6 млн. еўра. У партугальскую «Ароку» пакаціў найлепшы гулец і бамбардзір мінулага чэмпіянату Беларусі Уладзіслаў Марозаў.

За ўсе клубы з чэмпіянату Партугаліі можна пагуляць у футбольным сімулятары FC 24. Картка беларускага нападаючага ўжо з'явілася ў гульні. Распрацоўнікі ацанілі яго гульню рэйтынгам 66 і патэнцыялам развіцця 72.

Марозаў стаў шостым беларусам у футбольным сімулятары. Праўда, частка з іх ужо пакінулі свае клубы, а іх карткі засталіся толькі ў Ultimate Team. (рэжыме гульні, дзе карыстачы збіраюць каманды з нуля). Да такіх адносяцца паўабаронца Жан Шчарбакоўскі, які ў цяперашняе міжсезонне на правах арэнды перайшоў з дрэздэнскага «Дынама» (Д3) у «Энергі» (Д4) і адзіная беларуска ў FC 24 – абаронца Вікторыя Казакевіч, якая ў снежні пакінула французскі «Сэнт-Эцьен». Брамнік Філіп Вайцяховіч пасля заканчэння сезона пакінуў «Вернаму», але ў звычайных рэжымах гульні яшчэ знаходзіцца ў складзе каманды. Нападаючыя польскіх «Кароны» і «Сталі» Яўген Шыкаўка і Ілля Шкурын клубы не мянялі, таму яны на месцы:

Адзначым, што ў рэжыме Ultimate Team можна пагуляць за картку Шкурына з 83-м рэйтынгам з прома «Гульцы каманды тыдня», якую ён атрымаў за хет-трык у вароты «Пагоні».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты