Tribuna/Футбол/Блогі/Бярозкін забіў прыгожы мяч за «Кызыл-Жар» на перадсезонным турніры і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу

Бярозкін забіў прыгожы мяч за «Кызыл-Жар» на перадсезонным турніры і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу

Класны ўдар у дзявятку.

13 лютага, 11:02
Бярозкін забіў прыгожы мяч за «Кызыл-Жар» на перадсезонным турніры і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу

FNL Camp 2024 – гэта адроджаны ў гэтым годзе перадсезонны турнір, у якім, як правіла, удзел прымаюць каманды з расійскага Д2 і Д3. Сёлета, акрамя расійскіх «Енісея» (Д2), «Радзімы» (Д2) і «Спартака-2» (Д3), на турнір запрасілі каманды з расійскай аматарскай медыялігі («Броўкі» і «Амкал») і казахстанскі «Кызыл-Жар», у складзе якога выступаюць беларусы: паўабаронца Яўген Бярозкін і варатар Канстанцін Рудзянок. Абодва прынялі ўдзел у першым матчы «Кызыл-Жар» на гэтым турніры супраць «Радзімы». Каманда беларусаў перамагла – 3:1, а Бярозкін вызначыўся вось такім прыгожым мячом:

А яшчэ экс-гульца БАТЭ прызналі найлепшым гульцом матча:

Адзнач, што матчы на турніры праходзяць па правілах расійскай медыялігі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты