Tribuna/Футбол/Блогі/У «Сталі» прайшоў «Адкрыты дзень». На фота са Шкурыным выстраілася чарга

У «Сталі» прайшоў «Адкрыты дзень». На фота са Шкурыным выстраілася чарга

Заўзятараў пусцілі нават у раздзявальні.

Аўтар — Sam_Na_Sam
22 сакавіка, 12:00
У «Сталі» прайшоў «Адкрыты дзень». На фота са Шкурыным выстраілася чарга

Некалькі дзён таму кіраўніцтва «Сталі» запрасіла ўсіх жадаючых на свой стадыён. Сфатаграфавацца, наведаць раздзявальню і ўзяць аўтографы ў любімчыкаў прыйшлі некалькі сотняў заўзятараў. Што не дзіўна, бо ў 2024-м у клуба нядрэнныя вынікі. Асабліва шмат прыхільнікаў сабралася побач з Іллём Шкурыным, якога ў Мельцы вельмі любяць. Побач з беларускім бамбардзірам рабілі здымкі і дасведчаныя, і яшчэ зусім юныя заўзятары. І шмат каму ўдалося злавіць усмешку заўсёды сціплага форварда.

Выглядае, што на наступным матчы ў Мельцы людзей на трыбунах будзе яшчэ больш. 1 красавіка «Сталь» прымае аднаго з прэтэндэнтаў на чэмпіёнства – Лех». І ўсе мы ведаем, як Шкурын любіць моцных супернікаў.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты