Tribuna/Футбол/Блогі/Маладым беларусам няпроста ў футболе Расіі: паехалі туды ўзімку – і амаль не гуляюць. Адзін увогуле злавіў комба па здароўі

Маладым беларусам няпроста ў футболе Расіі: паехалі туды ўзімку – і амаль не гуляюць. Адзін увогуле злавіў комба па здароўі

Адкрыццё ЧБ-2023 не выходзіць на поле некалькі месяцаў.

Аўтар — bytribuna com
9 красавіка, 11:30
Маладым беларусам няпроста ў футболе Расіі: паехалі туды ўзімку – і амаль не гуляюць. Адзін увогуле злавіў комба па здароўі

У сераду 18-гадовы беларускі нападнік «Арэнбурга» на трэнінгу перад матчам з «Ахматам» парваў пярэднюю крыжападобную звязку. Па словах спартыўнага дырэктара аранбуржцаў Дзмітрыя Андрэева, футбаліста планавалі выпусціць у стартавым складзе на гульню Кубка Расіі ў Грозным. Калі так, матч мусіў стаць першым афіцыйным для Мартынава за «Арэнбург». Але «няспрытны рух» перакрэсліў усе гэтыя планы.

На гэтым праблемы Мартынава не скончыліся. Ён адправіўся ў Маскву, дзе яго калена павінны былі праапераваць, аднак хірургічнае ўмяшанне прыйшлося адкласці, бо легіянер захварэў на ангіну.

У мінулым сезоне нападнік з шасцю забітымі мячамі ў 25 матчах стаў найлепшым снайперам маладога «Мінска», які фінішаваў у беларускай вышэйшай лізе дзявятым. У кастрычніку 2023-га футбалісту з прапановай прайсці прагляд патэлефанаваў галоўны трэнер «Арэнбурга» Давід Дэаграсія, з якім беларус паспеў папрацаваць у акадэміі брэсцкага «Дынама». У студзені-2024 Мартынаў выправіўся праяўляць сябе ў клубе РПЛ. Прагляд прайшоў паспяхова: трансфер нападнік каштаваў «Арэнбургу» сціплыя 30 тысяч еўра, а сам гулец атрымаў кантракт на тры гады.

Дэаграсіі падабаецца ў Мартынаве хуткасць, разуменне футбола і гульня галавой. Аднак трэнер адразу зазначыў, што навічок «нам дапаможа ў будучыні». Сумневы ў тым, што футбаліст ужо гатовы цягнуць узровень РПЛ, выказаў Сяргей Яромка, які працаваў з форвардам у «Мінску». Ды і Мартынаў разумеў, што ў яго невялікія шанцы з ходу загуляць у чэмпіянаце Расіі.

Мартынаў толькі двойчы трапляў у заяўку, але на поле не выходзіў. Затое ў сакавіку 2024-га зʼездзіў у моладзевую зборную, дзе спачатку зарабіў пенальці, а потым удала яго выканаў і прынёс сенсацыйную перамогу над Грэцыяй (1:0) (адзнака 1:54).

Пры гэтым Мартынаў – не адзіны з маладых беларусаў, хто зʼехаў у Расію мінулай зімой. У студзені 2024-га таксама з «Мінску» да серадняка расійскага Д2 «Шынніка» перабраўся 21-гадовы цэнтральны абаронца Глеб Якушэвіч (на гэтым продажы «гараджане» зарабілі 50 тысяч еўра). Выйграць канкурэнцыю ў Яраслаўлі ў беларуса пакуль не атрымоўваецца. За вясновую частку «Шыннік» правёў пяць матчаў. У чатырох Якушэвіч знаходзіўся ў запасе, а ў гульні супраць «Чарнаморца» (0:1) выйшаў на заключныя 15 хвілін. Цяпер каманда ідзе на 12-м месцы з 18.

У лютым 2024-га з вышэйшай лігі ў расійскі Д2 зʼехаў 19-гадовы цэнтральны паўабаронца «Іслачы» Аляксандр Гуз. На продажы ў маскоўскае «Тарпеда» «ваўкі» зарабілі 120 тысяч еўра, а сам футбаліст доўга не думаў над прапановай ад «вялікага клуба з вялікімі амбіцыямі». Справы ў маладога ў Расіі таксама пакуль сціплыя: чатыры трапленні ў заяўку за пяць тураў, але дэбют пакуль так і не адбыўся. За дзевяць матчаў да фінішу «Тарпеда» размяшчаецца радком вышэй за «Шыннік».

Зімой вярнуўся ў Расію Кірыл Зіновіч, які ў 2021-2022 гадах знаходзіўся ў структуры маскоўскага «Лакаматыва». У студзені 2024-га 21-гадовы хаўбек пакінуў партугальскі мінор і стаў часткай махачкалінскага «Дынама», якое змагаецца за выхад у РПЛ. У двух першых вясновых турах выхаванец «Мінска» зʼявіўся ў стартавым складзе, аднак у двух наступных легіянер выходзіў ужо з лаўкі пад канец матчаў, а ў нядзелю ўвогуле правёў у запасе гульню з «Енісеем». Тым часам «Дынама» па-ранейшаму ў барацьбе за павышэнне: у каманды трэцяе месца і адставанне ад першага радка ў адзін пункт.

Так яно і атрымалася. У першых чатырох матчах вясновай часткі сезона (па два ў расійскай прэмʼер-лізе і Кубку) Сёння няма чым пахваліцца і Ягору Карпіцкаму, які перабраўся ў Расію мінулым летам. У пачатку сезона-2023/24 нападніку давяралі ў «Крылах Саветаў». Ён зʼяўляўся на поле ва ўсіх сямі стартавых турах і набраў 1+1 за серадняка РПЛ.

У сярэдзіне верасня 2023-га Карпіцкі страціў трэнерскі давер. Хай 20-гадовы форвард стала фігуруе ў матчавых заяўках «Крылаў», але з тых часоў на поле ў РПЛ зʼявіўся толькі тройчы, згуляўшы ў суме дзесяць хвілін. Апошні матч датаваны лістападам 2023-га.

Па словах галоўнага трэнера «Шахцёра» Станіслава Суворава, узімку Карпіцкі прасіўся ў арэнду да «гарнякоў». Таксама ў нападніка была прапанова ад БАТЭ. Сувораў адгаварыў Карпіцкага ад вяртання ў чэмпіянат Беларусі, мяркуючы, што такі ход будзе для гульца крокам назад.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты