Tribuna/Футбол/Блогі/Галоўны на сёння спец па прыгажосці ў беларускім футболе. Былы гульняман паказвае клас на полі

Галоўны на сёння спец па прыгажосці ў беларускім футболе. Былы гульняман паказвае клас на полі

Далёкія стрэлы, удары злёту і штрафныя.

20 красавіка, 14:00
Галоўны на сёння спец па прыгажосці ў беларускім футболе. Былы гульняман паказвае клас на полі

17 красавіка мінскае «Дынама» прымала «Нёман» у першым паўфінальным матчы Кубка Беларусі. Нягледзячы на тое, што гаспадары з 15-й хвіліны гуляй у меншасці, ім удалося не толькі не прапусціць, але і атрымаць мінімальную перамогу. Прычына таму – класны ўдару метраў з 30 Паўла Сядзько:

Для Сядзько забіваць прыгожа – норма. Шыкоўнымі па выкананні мячамі ён вызначаўся практычна ва ўсіх клубах, за якія выступаў. Выключэннем стаў толькі адзіны замежны клуб у кар'еры падпісанта за рэпрэсіі – маскоўскае «Тарпеда», дзе яму ўвогуле забіць не ўдалося. Іншая справа ў Беларусі – тут атрымліваецца рэгулярна і часта прыгожа. Вось 15 класных галоў у выкананні былога гульнямана:

Cезон 2016. «Дынама» Брэст «Віцебск» – 3:0

То быў другі сезон Сядзько на дарослым узроўні, і гол у кар'еры таксама быў другім. Знаходзячыся спіной да брамы, гулец класна развярнуўся і з лініі штрафной паслаў мяч у кут.

Сезон 2017. «Дынама» Брэст – «Іслач» – 4:1

У падборцы будзе яшчэ некалькі галоў са штрафных, але гэты – прэтэндэнт на самы прыгожы:

Кубак Беларусі 2017/18. «Дынама» Брэст – Гомель – 2:1

Прамы гол з кутняга ў 1/8 фіналу атрымаўся хутчэй кур'ёзным, чым прыгожым. Але не сказаць, што гэта справа звычайная:

Сезон 2018. «Дынама» Брэст – «Віцебск» – 3:1

Пераможны гол у вароты «паўночнікаў». Шыкоўны траекторыя палёту і трапленне ў дзявятку:

Сезон 2019. «Рух» – «Ліда» – 1:1

Да чэмпіёнства роднага «Дынама» Сядзько ў 2019-м не быў спрычыніўся. Увесь сезон ён гуляў у арэндзе за «Рух» у першай лізе, дзе ў 3-м туры вызначыўся вось такім класным ударам у вароты «Ліды»:

Сезон 2020. «Рух» – «Мінск» – 1:0

«Каханка» Зайцава праз стыкі прабілася ў вышэйшую лігу, а Сядзько правёў там першую палову сезона. У 3-м туры прынёс перамогу, першым жа дотыкам выканаўшы дакладны ўдар па мячу, які скакаў:

БАТЭ – «Дынама» Брэст – 2:4

У ліпені 2020-га Сядзько вярнуўся з арэнды ў роднае «Дынама», а ў верасні брастаўчане згулялі шалёны па напрузе матч з БАТЭ, героем якога стаў Сяргей Крывец, які выйшаў на замену на 88-й хвіліне, а ў дадатковы час аформіў пераможны дубль. Сядзько ў тым матчы лік адкрыў і зрабіў гэта прыгожа – магутна прабіў левай з вострага вугла, не пакінуўшы шансаў Дзянісу Шчарбіцкаму. Заўзятары «Дынама» прызналі гол найлепшым у сезоне:

Сезон 2021. «Дынама» Брэст – «Гомель» – 1:0

Яшчэ адзін гол са штрафнога. На гэты раз пераможны ў вароты «Гомеля». Заўзятары прызналі мяч найлепшым у траўні таго года:

БАТЭ – «Дынама» Брэст – 0:2

Яшчэ адзін шэдэўр у вароты барысаўцаў. Здавалася, пасля навесу з флангу Сядзько няўдала прыняў мяч, аднак здолеў падладкавацца і злёту паразіў вароты Антона Чычкана. Узорная каардынацыя:

«Дынама» Брэст – «Смаргонь» – 2:2

Яшчэ адзін класны ўдар з лёту. Пасля кутняга мяч адскочыў да самотнага Сядзько, які першым дотыкам нанёс дакладны ўдар:

«Дынама» Брэст – «Тарпеда-БелАЗ» – 3:2

Адзін з найлепшых матчаў у выкананні Сядзько. Пасля першага тайма «Дынама» гарэла 0:2, але ў другім змагло адгуляцца і вырваць перамогу, у чым Сядзько прыняў непасрэдны ўдзел. На 71-й хвіліне лік зраўняў (адзнака 6:45), а на 84-й прынёс перамогу сваёй камандзе, дакладна выканаўшы штрафны ўдар. Крыўдны для Уладзіміра Бушмы мяч:

Сезон 2022. «Дняпро» – «Гомель» – 0:4

У 2022-м Сядзько наважыўся на пераезд у Гомель, дзе таксама вызначыўся некалькімі нядрэннымі галамі, як, напрыклад, у матчы з «Дняпром»:

«Гомель» – «Іслач» – 3:1

І зноў штрафны. На гэты раз у вароты «ваўкоў»:

А яшчэ ў тым матчы быў асіст рабонай – рэдкасць для прагматычнага беларускага першынства:

Сезон-2023. «Гомель» – «Дынама» Мінск – 0:4

Чарговым штрафным Сядзько вызначыўся зноў на гомельскім «Цэнтральным», вось толькі ўжо за гасцей. У тым матчы ён забіў двойчы, але галы з павагі да былога клуба не святкаваў:

«Шахцёр» – «Дынама» Мінск – 0:4

Шыкоўны стрэл паставіў кропку ў леташнім разгроме «Шахцёра». Да закадравага воклічу «Харош, Пашка!» дадаць, уласна, няма чаго:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты