Tribuna/Футбол/Блогі/Мілеўскі згуляў першы матч ва ўкраінскай медыйнай лізе – жорстка напіхаў суддзі і вызначыўся асістам

Мілеўскі згуляў першы матч ва ўкраінскай медыйнай лізе – жорстка напіхаў суддзі і вызначыўся асістам

У сваім стылі.

23 красавіка, 22:12
Мілеўскі згуляў першы матч ва ўкраінскай медыйнай лізе – жорстка напіхаў суддзі і вызначыўся асістам

Арцём Мілеўскі аб'явіў пра завяршэнне карʼеры ў верасні 2021-га. З таго часу на футболе беларуса з украінскім пашпартам бачылі хіба што на трыбунах. Хаця нядаўна зʼяўлялася інфармацыя, што экс-форвард можа працягнуць карʼеру ў кіеўскім «Дынама» скаўтам.

І вось 18 красавіка з'явілася інфармацыя, што Мілеўскі вяртаецца ў футбол, праўда, у медыйны. Арцём падпісаў кантракт з украінскай аматарскай камандай IGNIS. А ў нядзелю ўжо згуляў першы матч за новую каманду. Паядынак з GFOX завяршыўся з лікам 2:2, а Мілеўскі вызначыўся галявой перадачай. Але, мабыць, самым яркім момантам матчу стала размова Арцём на падвышаных танах з арбітрам:

Падчас прафесійнай кар'еры Мілеўскі таксама мог напіхаць суддзям. Як, напрыклад, у бытнасць футбалістам брэсцкага «Дынама» ў хатнім матчы з «Шахцёрам» (1:1) у 2019-м. Праўда, тады абураліся шматлікія футбалісты брэстаўчан.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты